У Мінску прайшлі парад калясак і ралі рарытэтных аўтамабіляў (фота)
Экіпажы дзіцячых калясак учора праехалі па галоўнай алеі парка імя Горкага.
Бацькі паказвалі клас у кіраванні каляскай, інфармуе БЕЛТА. Падобнае мерапрыемства прайшло і ў Брэсце (гл. відэа).
А ў суботу ў Мінску прайшло "Олдтаймер Ралі Мінск 2014". Да ўдзелу ў спаборніцтвах былі дапушчаныя ўладальнікі аўтарарытэтаў, выпушчаных да 1970 года. Яны сабраліся ў цэнтры Мінска — на Кастрычніцкай плошчы.