У Мінску прайшоў перфоманс у абарону свабоды сумлення

Несанкцыянаваная акцыя прайшла 5 чэрвеня ў Мінску каля будынка Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў.
Моладзь пратэставала супраць уціску з боку дзяржавы вернікаў-хрысціянаў, высылкі і арыштаў пратэстанскіх святароў. Вось што распавёў «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» адзін з яе арганізатараў Аляксей Шэін:

«Сёння адбыўся перфоманс, прысвечаны праву на свабоду сумлення і ў абарону правоў вернікаў-хрысціянаў. Арганізавалі яго маладыя хрысціянскія дэмакраты. Перфоманс прайшоў у выглядзе тэатралізаванаг дзеяння. У ім прынялі ўдзел 5 чалавек. Дзяўчына ў белым строі трымала шыльду са словамі «Я веру». Двое чалавек у чорных строях завязалі ёй вяроўкай рукі. Яшчэ два чалавекі трымалі расцяжку «Я маю права на веру».

Затрыманняў не было. Нагадаем, што спачатку планавалася правесці пікет на плошчы свабоды, аднак Мінгарвыканкам забараніў праводзіць акцыю ў цэнтры горада. Не далі яны дазволу і на пікет на плошчы Бангалор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі