У Мінску прайшоў устаноўчы сход руху "Маладая Беларусь"

28 лістапада ў адным з гатэляў Мінску прайшоў устаноўчы сход руху "Маладая Беларусь". На ім прысутнічалі 53 дэлегаты з Мінску, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі, паведамляе БелаПАН. Прэс-сакратара руху Цімох Дранчук паведаміў, што арганізатары свядома не паклікалі гасцей і журналістаў, каб не было перашкод з боку спецслужбаў у правядзенні сходу. Нават дэлегаты збіраліся ў розных месцах сталіцы і даведваліся пра месца яго правядзення за 15 хвілін да пачатку.

На пасаду старшыні руху былі вылучаныя дзве кандыдатуры — Зміцер Каспяровіч і Артур Фінькевіч. Адкрытым галасаваннем за Каспяровіча прагаласавалі 40 прысутных, за Фінькевіча — 10. Трое ўстрымаліся.

У канцы сходу актывісты "Маладой Беларусі" аднагалосна прынялі рашэнне ўдзельнічаць у мясцовых выбарах і вылучыць шэраг сваіх кандыдатаў у дэпутаты, а таксама рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі.

Улічваючы планы актывістаў руху прыняць удзел у мясцовых выбарах у якасці кандыдатаў, было вырашана на працягу бліжэйшага тыдня падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання "Рух "Маладая Беларусь" у Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі