У Мінску прэзентуюць невядомы твор Васіля Быкава

У Мінску прэзентуюць невядомы твор Васіля Быкава

У Мінску прэзентуюць невядомы твор Васіля Быкава — апавяданне “У тую вясну...” Рукапіс перадала ў часопіс “Дзеяслоў” удава народнага пісьменьніка Ірына Міхайлаўна Быкава. Асновай апавядання з’яўляецца расказ выпадкова сустрэтага героем гарадзенскага кадэбіста. Знаходзячыся за пару крокаў ад смерці, кадэбіст вырашае даверыцца санаторнаму знаёмцу і апавесці пра сваё колішняе змаганне з гарадзенскімі дысідэнтамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым.

Апублікаванае ў “Дзеяслове” апавяданне стваралася падчас перабудовы, калі Васіль Быкаў яшчэ не пачынаў задумвацца пра напісанне мемуараў. Магчыма, пісьменнік хацеў зрабіць забароненыя старонкі сваёй гарадзенскай біяграфіі асновай для мастацкага твору.

Свежы нумар часопіса “Дзеяслоў” з невядомым апавяданнем Васіля Быкава будзе прэзентаваны падчас уручэння традыцыйнай “дзеяслоўскай” літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі