У Мінску пройдзе беларуска-карэйскі эканамічны семінар
Беларуска-карэйскі эканамічны семінар пройдзе ў Мінску 26 траўня. Згодна з даручэннем Савета міністраў мерапрыемства арганізуе Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
Дэлегацыю бізнесменаў з Карэі ўзначаліць віцэ-прэзідэнт Карэйскага агенцтва спрыяння гандлю і інвестыцыям Мін Кёнг Сан. У яе склад увойдуць прадстаўнікі дзевяці прадпрыемстваў Карэі.
Гэта вытворцы і пастаўшчыкі запчастак і аксесуараў да аўтамабіляў, электронікі і электронных кампанентаў, абсталявання для відэаназірання, медыцынскага абсталявання, імпарцёры каляровых металаў, сыравіны для вытворчасці прадуктаў харчавання і касметыкі, экспарцёры будматэрыялаў і аўтамабіляў, а таксама фірмы, занятыя ў будаўніцтве і лагістыцы.
Пасля завяршэння семінара адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа прадстаўнікоў карэйскіх і беларускіх прадпрыемстваў.
БелаПАН