У Мінску пройдзе рэтраспектыва фільмаў аднаго з пачынальнікаў “новай хвалі
У Мінску пройдзе рэтраспектыва фільмаў французскага рэжысёра Эрыка Рамэра, перадае агенцтва БЕЛАПАН. З 17 лістапада па 31 снежня ў сталічных кінатэатрах "Перамога" і "Цэнтр-відэа" можна будзе ўбачыць працы аднаго з заснавальнікаў французскай "Новай хвалі".
Эрык Рамэр -- выкладчык літаратуры, пісьменнік і кінакрытык. Ён працягнуў у кінематографе традыцыю прыгожага пісьменства 18 стагоддзя. У яго фільмах слова роўнае па важнасці з выявай.
У межах праекта Сinemascope гледачам прадставяць лепшыя працы майстра сярод якіх "Мая ноч у Мод", "Калена Клер", "Удалае замужжа", "Паліна на пляжы", "Сябар маёй сяброўкі" і праграму кароткаметражных фільмаў Рамэра.
Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з субтытрамі на рускай мове.
Фота: furgonfurgon.ru