У Мінску распродаж абутку ледзь не стаў трагедыяй (Фота)
Распродаж абутку ледзь не стаў прычынай трагедыі. Крама на Інстытуце Культуры, якая пераязджае на новае месца, задоўга рэкламавала зніжкі да 70%.
Натоўп сабраўся задоўга да адкрыцця, і як толькі дзверы адчыніліся, хлынуў па танны абутак.
У краме сабраўся вялікі натоўп пакупнікоў, якія больш за гадзіну не маглі выйсці. Вялізная чарга з вуліцы падпірала ўваход.
У людзей пачалася паніка, яны крычалі, спрабавалі выйсці і нават выламалі дзверы.
Як распавяла Еўрарадыё адна з пакупніц, нехта нават выклікаў міліцыю, але праваахоўнікі не змаглі справіцца з натоўпам. Праз пэўны час заблакаваных у краме людзей пачалі выпускаць праз чорны ўваход. Аднак і там неўзабаве ўтварылася чарга.
Жарсці вакол зніжак расцягнуліся на паўдня. На шчасце, ніхто не пацярпеў.