У Мінску разагналі традыцыйную акцыю Салідарнасці
Традыцыйную акцыю Салідарнасці спрабавалі правесці ўвечары 16 ліпеня ў Мінску актывісты дэмакратычнага руху. Акцыі праводзяцца 16-га чысла кожнага месяца ў знак салідарнасці з палітвязнямі. У дадзены момант гаворка ішла пра салідарнасць з ваўкавыскімі
прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам
Асіпенкам, маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім.
Аднак ужо на самым пачатку міліцыянтамі былі затрыманыя каля 30 чалавек, якія мелі намер узяць удзел у акцыі. Іх адвезлі ў пастарунак, дзе Артур Фінькевіч быў збіты. Як паведамляе "Наша ніва", усіх затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.