У Мінску скончыліся перамовы "нармандскай чацвёркі"
Лідары краін пакінулі Палац Незалежнасці ў Мінску. Апошнім з'ехаў Парашэнка, якога журналісты ледзь не збілі з ног.
У Мінску пасля 12-й гадзіны 12 лютага скончыліся перамовы "нармандскай чацвёркі", якія працягваліся з вечара серады. Кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі пакінулі Палац Незалежнасці. Да прэсы выйшаў толькі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які распавёў, што выніковая заява саміта не падпісаная, аднак падпісаны дакумент, падрыхтаваны кантактнай групай. Паводле слоў Пуціна, дасягнутая дамова пра спыненне агню з 0 гадзін 15 лютага.
Вынікі перамоваў супярэчлівыя — лідары краін так і не падпісалі дакументаў.
Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Дзень першы
Перамовы ў "нармандскім фармаце" – другі дзень (онлайн, фота, відэа)
Фота: AFP, ria.ru