У Мінску спілавалі таполю Кандрата Крапівы
"Зеленбуд" Цэнтральнага раёна Мінску зранку 18 сакавіка пачаў пілаваць 28-метровую старую таполю каля крамы "Панарама" на вуліцы Старажоўскай. Дрэву ўжо больш за 50 гадоў, і яго саджаў вядомы беларускі пісьменнік Кандрат Крапіва. Пра гэта газеце "Комсомольская правда в Беларуси" паведамілі чытачы з прылеглага дома.
Між тым супрацоўнікі "Зеленбуду" сцвярджаюць, што таполі вельмі небяспечныя. Калі падзьме моцны вецер — аварыі не пазбегнуць. На тым самым месцы, дзе цяпер спілоўваюць шматгадовую таполю, пачнецца ўзвядзенне элітнага жылога комплексу.