У Мінску стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва стартуе адначасова ў 140 краінах. Летась беларускія арганізатары гэтага мерапрыемства трапілі ў пяцёрку лепшых.

У межах сёлетняга тыдня можна вылучыць дзень карпарацый і дзень універсітэтаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная стартапам — інавацыйным праектам, якія маюць патрэбы ў інвестыцыях — і моднаму сёння напрамку ў мэнэджменце — дызайну мыслення. Сярод спікераў — прадстаўнікі SAP, Google, Amazon, Лонданскай школы бізнэсу.

Да адкрыцця тыдня намаганнямі BEL.BIZ скончанае стварэнне ў Мінску бізнес-клуба IMAGURU, які вырашае задачы па арганізацыі мерапрыемстваў любога ўзроўню і маштабу.

"Плануючы такую глабальную падзею, каманда BEL.BIZ кожны год сутыкалася з праблемай — у сталіцы няма пляцовак, здольных не толькі змясціць, але і не абмяжоўваць рэалізацыю такой шматграннай праграмы. У 2013 годзе немагчымае стала магчымым! IMAGURU — гэта пачатак новай для Беларусі традыцыі перадачы ведаў ад бізнэсу да бізнэсу . Гэта новы стыль дзелавых камунікацый, калі месца і атмасфера становяцца каталізатарамі новых ідэй, ведаў і сустрэч з будучымі партнёрамі", разважае заснавальнік BEL.BIZ Тацяна Марыніч.

IMAGURU — функцыянальная прастора на двух паверхах з харызматычным дызайнам. Тут ёсць абсталяваныя працоўныя месцы, канферэнц-залы, пакоі для перамоваў, утульная бізнес-гасцёўня, антыкавярня, зона для працы СМІ. Менавіта ў такой пляцоўцы і мае патрэбу беларускі бізнэс. Безбар'ернае асяроддзе — яшчэ адна перавага клуба.

 

Назва, структура, стыль і філасофія клуба цалкам адпавядаюць галоўнай ідэі любога бізнэсу — ідэі развіцця. IMAGURU — я гуру, я асаблівы чалавек з бязмежнымі магчымасцямі. Я частка бізнес-клуба, дзе нараджаюцца мае ідэі, ператвараюцца ў праекты, у паспяховы бізнес з сусветнымі перспектывамі.

 

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва — сапраўды глабальны міжнародны праект — першая падзея, якая праходзіць у сценах IMAGURU. Стыль жыцця IMAGURU — заўсёдная праца над сабой і імкненне змяніць свет да лепшага. Гэтая ідэя наўпрост звязаная з галоўным пасылам тыдня і каманды BEL.BIZ, з місіяй развіцця і аздараўлення прадпрымальніцкага клімату ў Беларусі.

Панэльныя дыскусіі, майстар-класы, конкурсы — усё гэта III Міжнародны форум прадпрымальніцтва, цэнтральная падзея Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі