У Мінску ствараецца народная камісія для арганізацыі пахавання І. Казулінай
Народная камісія для арганізацыі пахавання Ірыны Казулінай ствараецца ў Мінску. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Ігар Рынкевіч. Паводле яго словаў, у яе ўвайдуць грамадскія дзеячы і прадстаўнікі
палітычных партый. “Камісія зоймецца ўсімі пытаннямі, звязанымі з
арганізацыяй і правядзеннем пахавання, каб зняць гэтыя праблемы з
родных, - сказаў Рынкевіч. – Бо чакаецца, што праводзіць Ірыну Іванаўну
ў апошні шлях прыдзе дастаткова шмат людзей, неабходна да гэтага
падрыхтавацца, патурбавацца да падтрымання парадку”.
Нагадаем, Ірына Казуліна памерла вечарам 23 лютага ад анкалагічнага захворвання. Грамадзянская паніхіда будзе праходзіць у Чырвоным касцёле с 20 гадзін 26 лютага да 12 гадзін 27 лютага. Пахаванне адбудзецца ў сераду, паведамляе БелаПАН.