У Мінску трохтонны кантэйнер зваліўся на аўтамабіль (фота)

У Мінску кантэйнер вагой 3-4 тоны зваліўся на прыпаркаваны легкавы аўтамабіль. Як паведамляе партал tut.by, здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны на Мянькоўскім тракце. Кантэйнер грузілі з дапамогай крана, але забыліся адчапіць стропы. У выніку, калі грузавік паехаў, цяжкі кантэйнер сцягнула на легкавік. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі