У Мінску ў трохметровай траншэі засыпала рабочага
Яго прывезлі ў бальніцу з дыягназам клінічная смерць.
У Мінску ў панядзелак каля 16-й гадзіны на вуліцы Скарыны ў трохметровай траншэі засыпала рабочага. Ён займаўся землянымі работамі па пракладцы каналізацыі. Раптоўна абрынуўся грунт, мужчыну засыпала, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Рабочага вызвалілі з-пад завалу супрацоўнікі МНС. "Хуткая" завезла пацярпелага ў бальніцу з дыягназам сіндром сціскання, клінічная смерць. Прычыну здарэння высвятляюць спецыялісты.
Фота: ria.ru