У Мінску ўсё ж пачаўся матч Кубка Дэвіса Беларусь - Грузія

З затрымкай на шэсць з паловай гадзінаў пачаўся ў Мінску матч Кубка Дэвіса Беларусь - Грузія. Прычынай пераносу часу яго пачатку стаў дождж. Першымі на корт Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе выйшлі першы нумар беларусаў Уладзімір Ігнацік (423-е месца ў рэйтынгу) і другі нумар гасцей Ладо Чыхладзэ (1193-е месца ў рэйтынгу). Пасля адбудзецца паядынак Андрэя Каратчэні і лідэра грузінскай зборнай Іраклі Лабадзэ.

Пераможца матчу Беларусь - Грузія захавае месца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі