У Мінску выявілі 145 фактаў парушэння зямельнага заканадаўства

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінскай гарадской землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Аляксандр Каробка на аператыўным паседжанні ў Мінгарвыканкаме. Сярод найбольш частых парушэнняў — самавольны захоп земляў, невыкарыстанне і нямэтавае выкарыстанне ўчасткаў, несвоечасовае вяртанне арандаваных участкаў. Па выніках праверак вынесена 43 пастановы аб штрафах, складзена 89 пратаколаў, якія накіраваныя ў суды, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі