У Мінску забаранілі прэзентацыю кнігі літаратуразнаўцы Барыса Клейна
Запланаваная на вечар 27 сакавіка прэзэнтацыя кнігі літаратуразнаўцы Барыса Клейна “Недосказанное. Имена” была адмененая.
Імпрэза мусіла адбыцца ў філіяле Нацыянальнага музея — доме Ваньковічаў. Аднак кіраўніцтва музея не дазволіла яе праводзіць. Афіцыйная прычына — мерапрыемства не адпавядае профілю, бо прэзентуецца кніжка, а не карціна.
На думку рэдактара кнігі Аляксандара Фядуты, якую ён агучыў Радыё "Свабода", прычына ў тым, што на вокладцы кнігі — твар Васіля Быкава, што напалохала пэўных людзей.