У Мінску затрымалі праваабаронцу з Нясвіжа, якога шукалі больш за 4 гады

У Мінску затрымалі Аляксандра Крутога, праваабаронцу з Нясвіжа, якога шукалі больш за 4 гады. Тры дні яго трымалі пад вартай у Нясвіжы, зараз ён знаходзіцца ў Жодзінскім следчым ізалятары. Крымінальную справу супраць Крутога распачалі ў траўні 2003 года. Яму закідалі публічную абразу кіраўніка дзяржавы, нібыта, праваабаронца распаўсюджваў улёткі зняважлівага зместу. Аляксандр Круты перайшоў на нелегальнае становішча.

Вядома, што ён фізік паводле адукацыі, працаваў на Міністэрства абароны, пасля стаў прадпрымальнікам, аж пакуль не абанкруціўся.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі