У Мінску затрымлівалі балельшчыкаў маскоўскага хакейнага клуба ЦСКА

Група балельшчыкаў маскоўскага хакейнага клуба ЦСКА была затрыманая міліцыяй у аўторак у цэнтры Мінску. Як паведамляе БелаПАН, маладыя людзі прыехалі ў беларускую сталіцу на сённяшні матч Кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскім "Дынама" і ЦСКА.  Балельшчыкі былі ў стане алкагольнага ап'янення і агрэсіўна рэагавалі на патрабаванні нараду міліцыі, якому давялося выклікаць падмацаванне. Найбольш "актыўных" расіян адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе з імі была праведзеная гутарка. Пасля гэтага іх адпусцілі без складання пратаколаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі