У Мінску збіраліся на сход апазіцыянеры і грамадзянскія актывісты
27 чэрвеня прайшло першае пасяджэнне Форуму палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў межах праекта "Рэфорум".
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", руху "За Свабоду", Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кампаніі "Гавары праўду", Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў і шэрагу іншых арганізацый.
Праект "Рэфорум" каардынуе Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы Еўрасаюза. Адзначаецца, што яго сутнасць у дыялогу аб бачанні развіцця Беларусі ў межах чатырох форумаў. Такімі форумамі сталі палітычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць, беларускі народ, прадстаўнікі бізнесу ды беларуская ўлада.
БелаПАН адзначае, што цягам двух гадоў створаны ў межах праекта савет будзе збіраць прапановы аб неабходных рэформах: ад кожнага форуму па адным прыярытэце ў паўгода — усяго чатыры прапановы ад кожнага форуму і 16 праектных прапаноў ад усіх чатырох груп.
Старшынёй Форума быў браны намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.