У Мінску злавілі гандлярку, якая прадавала вопратку праз інтэрнэт
Яна не мела рэгістрацыі ў якасці прадпрымальніка і прапаноўвала тавар у сацыяльных сетках.
Незаконную прадпрымальніцу, якая прапаноўвала брэндавую вопратку праз сацыяльную сетку Вконтакте, аштрафавалі сталічныя падаткавікі. Кантрольныя органы звярнулі ўвагу на яе дзейнасць пасля таго, як да іх паступіла скарга ад пакупніка. Мужчына хацеў набыць брэндавую вопратку па прывабным кошце. Ён аплаціў тавар праз паштовы перавод і атрымаў пасылку, але вопратка зусім не тая, што ён замаўляў, ды яшчэ ў кепскім стане.
Пра гэта мужчына паведаміў у падатковыя органы, якія і праверылі гандлярку. Згодна з праверкай, на адрас жанчыны рэгулярна паступалі паштовыя пераводы ад фізічных асоб Падаткавікі правялі кантрольную закупку і такім чынам злавілі жанчыну на гарачым. Ёй выпісалі штраф у 4,5 мільёна рублёў і канфіскавалі прыбытак ад нелегальнай дзейнасці.
Як паведамілі БЕЛТА ў Мінскай гарадской падатковай інспекцыі, кантрольныя органы рэгулярна праводзяць маніторынг рэкламных абвестак, размешчаных у СМІ, інтэрнэце і, у праватнасці, у сацыяльных сетках.