У Мінску злавілі наркадылераў, якія “пад кайфам” каталіся на аўто (фота)
Пры затрыманні ў дваіх маладых людзей канфіскавалі 9 грамаў асабліва небяспечнага рэчыва “Альфа PVP”.
Мінская міліцыя затрымала дваіх хлопцаў, якія ехалі на машыне ў стане наркатычнага ап’янення. Аднак спажыванне наркотыкаў — не адзіная прэтэнзія, якую міліцыя мае да 17-гадовага мінчаніна і 21-гадовага жыхара Глыбокага.
Выяўлена, што хлопцы набывалі псіхатропы праз інтэрнэт буйнымі партыямі, а затым займаліся рэалізацыяй непасрэдна спажыўцам спосабам закладкі ў схованкі на тэрыторыі горада. Звычайна яны рабілі болей за дзесяць закладак штодня. У часе затрымання ў маладых людзей канфіскавалі 9 грамаў асабліва небяспечнага рэчыва “Альфа PVP”.
Старэйшы затрыманы быў за рулём і раней меў судзімасць за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення. Хлопцам пагражае да 12 гадоў турмы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: guvd.gov.by