У Мінску знойдзеная "нічыйная" колба з іртуццю
Герметычна зачыненая колба з
іртуццю вагой у 5 кілаграмаў была знойдзеная ў сутарэннях дома № 70 па вуліцы
Багдановіча ў Мінску.
Атрутнае рэчыва канфіскавана супрацоўнікамі аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Савецкага раёна сталіцы. Дэмеркурызацыя месца, дзе была знойдзеная колба, не праводзілася.
Інфармацыя пра небяспечную
знаходку перададзеная ў МУС.