У МЗС Беларусі гаварылі пра развіццё адносін з Еўрасаюзам
30 ліпеня адбылася сустрэча намесніцы міністра замежных спраў Алены Купчыной з кіраўніцай Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майрай Морай.
Як паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны, падчас гутаркі бакі абмеркавалі пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і ЕС. Таксама былі разгледжаны "перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах".
Нагадаем, нядаўна кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей наведаў Брусэль. Ён быў запрошаны высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.
Фота — bymedia.net