У Нацбанку распавялі пра сітуацыю з золатавалютнымі рэзервамі Беларусі
Памер міжнародных рэзервовых актываў Беларусі дасягнуў самага вялікага значэння з лютага 2022-га
У Нацбанку распавялі пра сітуацыю з золатавалютнымі рэзервамі Беларусі. Яны зноў выраслі, на 133,9 млн долараў за месяц. На 1 красавіка ЗВР складалі 8 млрд 352,5 млн долараў.
У пачатку года золатавалютныя рэзервы РБ зніжаліся, аднак у лютым выраслі. І гэтая тэндэнцыя пакуль захоўваецца.
Эксперты Еўразійскага банка развіцця ў сакавіку адзначалі, ЗВР пачалі расці і за кошт таго, што беларусы ў лютым панеслі валюту ў абменнікі. У сакавіку было тое самае — фізічныя асобы прадалі на 109 млн долараў больш, чым купілі.
Памер міжнародных рэзервовых актываў Беларусі дасягнуў самага вялікага значэння з лютага 2022-га. Тады яны перавысілі $8,5 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.