Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі пасля двух месяцаў зніжэння
Золата, ілюстрацыйнае фота
Па стане на 1 сакавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі амаль 8,22 мільярда долараў, паведамляе Нацбанк.
За люты яны павялічыліся на 125,1 мільёна долараў. Папярэднія два месяцы адзначалася зніжэнне ЗВР. Хаця з лістапада 2023-га яны трымаюцца на ўзроўні больш за 8 мільярдаў долараў.
За мінулы месяц рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на 4,6%, або на 146,2 мільёна долараў — да амаль 3,3 мільярда долараў. Пры гэтым кошт манетарнага золата, уключанага ў актывы, знізіўся на 10,7 мільёна долараў (да 3,55 мільярда долараў), а спецыяльных правоў запазычання — на 10,4 мільёна долараў (да 1,37 мільярда долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.