У Навагрудку старшыню прафкама судзілі за "пікет у інтэрнэце"
Правёў "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" ў інтэрнэце
У Навагрудку старшыню прафкама аднаго з прадпрыемстваў судзілі за "пікет у інтэрнэце". Мужчыну арыштавалі на сем сутак.
Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйную справу суд Навагрудскага раёна разглядаў тры тыдні таму. Прафсаюзнага дзеяча прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у сацсетцы відэаролік "палітычнай накіраванасці". Гэтым ён "з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў шляхам публічнай дэманстрацыі" правёў "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства".
Мужчына сваю віну прызнаў.
Гэта не першы выпадак, калі функцыянеры праўладных прафсаюзаў трапляюць за краты. Нядаўна падобнае здарэнне адбылося ў Гомелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.