У Наваполацку за адзін дзень адправілі на суткі дваіх раварыстаў
Арыштаваныя раварысты
У Наваполацку за адзін дзень адправілі на суткі дваіх раварыстаў. І ва Уладзіслава Бендзікава, і ў Іллі Рагожнікава з "забароненага" была толькі па адной падпісцы на Youtube. У першым выпадку — на канал "Вольны хор", у другім — на "Народны рэпарцёр".
Суддзі Зінаідзе Болабавай гэтага было дастаткова, каб пакараць абодвух 15-цю суткамі арышту. Абедзьве справы былі разгледжаныя ў апошні дзень зімы — 29 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.