У ноч на суботу на паўночным усходзе Беларусі чакаюцца маразы да –12
У бліжэйшыя суткі, 26 сакавіка, будзе пераважна сухое надвор’е. Толькі ўдзень на захадзе Беларусі чакаецца дождж. Вецер будзе слабы і няўстойлівы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, а па паўночным усходзе будзе 7-12 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 2-8 градусаў вышэйшай за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынг навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.