У новым альбоме Massive Attack заспявае 6 вакалістаў
Massive Attack абвясцілі дэталі свайго доўгачаканага новага студыйнага альбома. Пяты ў дыскаграфіі каманды лонгплэй, чаканне якога зацягнулася на доўгіх сем гадоў, атрымаў назву “Heligoland”. Свята на вуліцы фэнаў Massive Attack наступіць 8 лютага – менавіта ў гэты дзень альбом з'явіцца на паліцах крам.
У якасці гасцявых вакалістаў на “Heligoland” запісаліся Марціна Топлі-Бэрд (Martina Topley-Bird), Хоўп Сандавал (Hope Sandoval), Дэйман Элбарн (Damon Albarn), франтмэн TV On The Radio Тундэ Адэбімпэ, Гай Гарві з Elbow і даўні паплечнік Massive Attack Хорэс Эндзі. Гітарную партыю ў адной з кампазіцый – “Saturday Come Slow” - узяў на сябе ўдзельнік Portishead Эдрыян Атлі, а Дэйман Элбарн дадаткова засвяціўся на басу ў трэках “Flat Of The Blade” і “Splitting The Atom”.
Нагадаем, што апошняя рэч – з вакалам Хорэса Эндзі – таксама ўвайшла ў склад аднайменнага максі-сінгла, прадстаўленага Massive Attack у кастрычніку гэтага года.
“Heligoland” стане паслядоўнікам альбома “100th Window”, які ўбачыў свет у далёкім 2003-м годзе. У падтрымку новага рэлізу Massive Attack правядуць канцэртны тур па Вялікабрытаніі і Еўропе, старт якога запланаваны на пачатак 2010-га.
Фота: www.filter27.com