У нядзелю будзе без ападкаў і да +20
У бліжэйшыя суткі, 14 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай месцамі будзе туман.
Вецер будзе няўстойлівы, слабы.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 1-7 градусаў цяпла, у асобных раёнах магчымыя замаразкі да -2. Удзень слупкі тэрмометраў падымуцца да 14-20 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.