У нядзелю будзе снег і парывісты вецер

У нядзелю будзе снег і парывісты вецер

У бліжэйшыя суткі, 4 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае, а ўдзень хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна у паўднёва-ўсходняй частцы краіны прагназуецца снег, мокры снег, завіруха.

Уначы і раніцай па Гомельскай і Магілёўскай абласцях і па ўсходзе Брэсцкай пройдуць працяглыя моцныя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі магчымае наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны, моцны парывісты. Праз моцны вецер у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе 1-7 градусаў марозу, на паўднёвым усходзе — ад нуля да плюс 1 градуса, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі