У нядзелю пройдуць дажджы з мокрым снегам
У бліжэйшыя суткі, 19 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы з мокрым снегам. Такія ж ападкі прагназуюцца ўдзень у многіх раёнах краіны.
Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень па захадзе краіны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе ад 0 да плюс 5, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.