У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаецца да 13 градусаў цяпла

У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаецца да 13 градусаў цяпла

У нядзелю, 6 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі па Віцебскай вобласці магчымы невялікі снег, а ўдзень на захадзе краіны не выключаюцца кароткачасовыя дажджы. Па-ранейшаму ў начныя гадзіны і раніцай у асобных раёнах магчымы галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Вецер заўтра будзе паўднёвы і паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду (на захадзе — парывы да 14 метраў). Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад 0 да 6 градусаў марозу (толькі ў Брэсцкай вобласці — да 2 цяпла), удзень — ад 0 на поўначы нашай краіны да 13 градусаў са знакам плюс на паўднёвым захадзе, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, пацяпленне па ўсёй Беларусі пачнецца ўвечары ў нядзелю і працягнецца ў пачатку наступнага тыдня. Аднак прагназуюцца дажджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі