У Нямеччыну за мінулыя суткі прыбылі тысячы мігрантаў
У ноч на нядзелю ў Нямеччыну на цягніках і аўтобусах прыбылі тысячы бежанцаў.
Па звестках нямецкай паліцыі, якія перадае interfax.by, адзін спеццягнік з 570 мігрантамі прыбыў у Цюрынгію позна ўначы ў суботу. Больш за палову з іх былі далей адпраўленыя ў Дрэздэн. Цягнікі таксама даставілі бежанцаў у Гамбург і ў Берлін.
У нядзелю ў Нямеччыну і Аўстрыю, як чакаецца, прыбудуць яшчэ некалькі тысяч чалавек — пераважна з Сірыі, Ірака і Афганістана. Яны дабіраюцца праз Венгрыю.