У Нясвіжы асудзілі прадзюсера, які вазіў па Беларусі ілжэ-гурт Міхаіла Круга
Да 1 года 8 месяцаў папраўчых прац асуджаны Нясвіжскім судом арганізатар канцэртаў Андрэя Марганюка. Прадзюсер падманваў гледачоў, паведамляючы, што ў канцэртах бярэ ўдзел гурт Міхаіла Круга “Попутчик”. І самога Моргана прадстаўляў як маскоўскага шансанье, хаця той жыве ў Бярозе на Брэстчыне.
Нясвіжскія гледачы распавялі суду, што не звярнулі ўвагу на тое, што на сцэне замест прадстаўленага “Попутчика” быў жаночы бэк-вакал.
Канцэрт, па іхных словах, быў добры. Фальшывы “Попутчик” даў канцэрты таксама ў Шклове, Мядзеле, Быхаве. І там арганізатар таксама вывешваў афішы і даваў абвесткі пра ўдзел “Попутчика”. Фальшыўка выявілася толькі ў Смаргоні.
Туды прыехалі прадстаўнікі “Попутчика”, і міліцыянты затрымалі прадзюсера Моргана. Махлярства група апраўдвала тым, што без згадкі Круга квіткі на канцэрт не раскупляліся.