У "Нью-Джэрсі" 13-я перамога запар, Шаранговіч зноў закінуў шайбу
Ягор Шаранговіч паставіў пераможную кропку / Скрыншот з відэа
У "Нью-Джэрсі" 13-я перамога запар у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. На гэты раз быў абыграны "Эдмантан" — 5:2 (1:1, 2:0, 2:1). Беларус Ягор Шаранговіч на 55-й хвіліне паставіў пераможную кропку. У гэтым сезоне ў яго ўжо 10(6+4) ачкоў у 19 гульнях. Ён вызначаецца ў трэцім матчы запар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.