У офісы TUT.by і дахаты да рэдактараў партала прыйшлі сілавікі

У офісы TUT.by і дахаты да рэдактараў партала прыйшлі сілавікі

18 траўня ў офісы партала TUT.by (у Мінску і ў рэгіёнах) і дахаты да яго рэдактараў (у тым ліку і да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай) прыйшлі сілавікі. Сувязі з супрацоўнікамі няма, яны не адказваюць на тэлефанаванні. Дзверы рэдакцыі TUT.BY запячатаныя поліэтыленам.

Камітэт дзяржаўнага кантроля Беларусі паведаміў, што ў дачыненні "службовых асоб ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Дэпартаментам фінансавых расследаванняў 18 траўня распачата крымінальная справа, артыкул — "Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры".

Сайт TUT.by заблакаваны.

У офісы TUT.by і дахаты да рэдактараў партала прыйшлі сілавікі
Дзверы ў агульны тамбур, выламаныя на паверсе Марыны Золатавай / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі