У Оршы адкрылася самая доўгая ў Беларусі аўтамадэльная траса

У Оршы адкрылася самая доўгая ў Беларусі аўтамадэльная траса, працягласць якой складае 40 м і дазваляе развіць хуткасць мініяцюрных аўтамашын да 70 км/г.
Сёння траса прымае свае першыя спаборніцтвы. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай працы Аршанскага гарвыканкама Леанід Фурс.

Паводле яго слоў, у турніры па аўтатрасаваму мадэлізму прымаюць удзел сем каманд з Мінска, Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы і Барані па дзевяць чалавек.

Удзельнікам, узрост якіх вагаецца ад 10 да 22 гадоў, неабходна выступіць у сямі класах аўтамадэляў. Фінальныя заезды адбудуцца 29 красавіка.

У гэты ж дзень будуць узнагароджаныя пераможцы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі