У Палаце прадстаўнікоў выступяць міністр абароны і старшыня КДБ
У Палаце прадстаўнікоў пачынаецца апошняя сесія цяперашняга складу дэпутатаў. У першы дзень сесіі, 4 красавіка, адбудуцца выступы двух прадстаўнікоў сілавога блоку.
Міністр абароны Андрэй Раўкоў прадставіць парламентарам новую Ваенную дактрыну Беларусі. Яе плануецца прыняць у першым чытанні.
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык прадставіць дапаўненні і змяненні ў некаторыя законы Беларусі. Іх мяркуюць прыняць у першым і другім чытанні.