У Палацы спорту ў Парыжы адбыўся выбух, параненыя шэсць чалавек
Будынак знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы французскай сталіцы.
Выбух прагучаў падчас рэпетыцыі спектакля "1789. Палюбоўнікі Бастыліі", паведамляе РІА "Новости". Па звестках агенцтва Франс Прэс, выбух адбыўся каля 18-й гадзіны мясцовага часу (20-я паводле мінскага).
Паведамляецца, што прычынай выбуху стала дэтанацыя піратэхнічных прылад. На момант інцыдэнту ў памяшканні знаходзіліся толькі артысты і рабочыя сцэны.
Мюзікл "1789. Палюбоўнікі Бастыліі" заснаваны на гісторыі Вялікай Французскай рэвалюцыі. Ён апавядае пра каханне маладога селяніна і гувернанткі каралеўскіх дзяцей.
Фота — ria.ru