У памочніка Лукашэнкі знайшлі тры кватэры ў Мінску

Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Латышонак

Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Латышонак / EPA

У памочніка Лукашэнкі па агульных пытаннях Мікалая Латышонка "знайшліся" тры кватэры ў Мінску. Пра гэта піша "Зеркало", журналістам якога дапамаглі здабыць інфармацыю былыя сілавікі з BELPOL.

Раней Латышонак узначальваў асабістую ахову Лукашэнкі. У 2020-м ён выходзіў паразмаўляць з пратэстоўцамі каля рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Выявілася, што ў ягонай уласнасці лічыцца наступная нерухомасць:

— двухпакаёўка на вуліцы Варанянскага (цагляны дом палепшанай планіроўкі, 1998 года пабудовы);
— вялізная двухпакаёўка на вуліцы Чырвонаармейскай (элітны дом на беразе Свіслачы);
— трохпакаёўка на вуліцы Тышкевічаў (што праўда, меншая за двухпакаёўку на Чырвонаармейскай).

Дзве першыя кватэры — у цэнтры Мінска, трэцяя — непадалёк ад метро.

А яшчэ ашчадны вайсковец захоўвае за сабой прапіску ў пакойчыку інтэрната Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У памочніка Лукашэнкі знайшлі тры кватэры ў Мінску
Дом на вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску, дзе мае кватэру Латышонак / "Дыпсервіс"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі