У панядзелак у Беларусі будзе надвор’е з моцнымі дажджамі і ветрам

У панядзелак у Беларусі будзе надвор’е з моцнымі дажджамі і ветрам

У бліжэйшыя суткі, 10 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца моцныя вятры і дажджы.

Вецер будзе паўночна-ўсходні парывісты, у асобных раёнах да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-3 градуса, удзень будзе ад 4 да 10 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

З-за неспрыяльнага прагнозу надвор’я, паводле якога сярэднесутачная тэмпература паветра будзе зніжацца цягам наступнага тыдня, мясцовыя ўлады прымаюць рашэнні аб пачатку ацяпляльнага сезона ў жылым фондзе. Так, у Мінску батарэі ў кватэрах пачнуць уключаць з 10 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі