У панядзелак мароз узмацніцца — будзе да мінус 28
У бліжэйшыя суткі, 26 лютага, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег, на некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер будзе паўночны слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 17-23 градусы ніжэй за нуль, а пры праясненнях будзе мароз 24-28 градусаў. На паўднёвым захадзе краіны сіноптыкі прагназуюць 13-16 градусаў са знакам мінус. Удзень па краіне будзе 9-15 градусаў марозу.
У ноч на 27 лютага пры праясненнях магчымы мароз да 25-29 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.