У панядзелак прададуць больш за 300 квіткоў на матч БАТЭ — "Барселона"
У панядзелак, 19 кастрычніка, у продаж трапяць больш за 300 квіткоў на футбольны матч БАТЭ — "Барселона". Як паведамляе сайт барысаўскага клуба, гэта квіткі трэцяй коштавай катэгорыі — па 200 тысяч рублёў. Гэтыя квіткі складалі частку квоты каталонскага клуба, але былі ім не запатрабаваныя.
Продаж квіткоў пачнецца а 15-й гадзіне ў касах "Барысаў-Арэны" і ў сталічным офісе кампаніі "Цікетпро" (прасп. Машэрава, 25, хол першага паверха).
Пры гэтым будзе дзейнічаць абмежаванне — адзін квіток у адны рукі.
Матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Барселона" адбудзецца ў аўторак, 20 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне". Яго пачатак прызначаны на 21.45.
Фота: fcbate.by