У панядзелак прагназуюцца невялікія ападкі і галалёдзіца

У панядзелак прагназуюцца невялікія ападкі і галалёдзіца

У бліжэйшыя суткі, 20 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу пройдуць пераважна на заходняй палове краіны. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні, умеркаваны, удзень па захадзе — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, у другой палове дня будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі