У панядзелак спёка крыху адступіць, месцамі пройдуць навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 6 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе заходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 13-18 градусаў цяпла, удзень будзе ад 23 да 28 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Наступнымі днямі, паводле сіноптыкаў, спёка пачне адступаць, хоць яшчэ будзе вельмі цёпла.