У панядзелак тэмпература паветра падымецца да +24

У панядзелак тэмпература паветра падымецца да +24

У бліжэйшыя суткі, 15 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.

Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах —  парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў са знакам плюс, на паўднёвым усходзе —  да плюс 15 градусаў. Удзень будзе 18-24 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі