У панядзелак у Беларусі будзе суха і да +11

У панядзелак у Беларусі будзе суха і да +11

2 лістапада ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца, што ў панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да +5 градусаў, па поўдні месцамі чакаецца да 2 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 6-11 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 13 градусаў цяпла.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі