У панядзелак зноў крыху пахаладае: удзень толькі да +14
У бліжэйшыя суткі, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай месцамі прагназуюцца невялікія дажджы, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў.
Вецер — паўднёвы з пераходам на паўночна-ўсходні, умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы будзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе — да +11. Удзень паветра прагрэецца да 8-14 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.